Арт-пляцоўку ЦЭХ высяляюць

BelSwissBank, які валодае памяшканнямі, дзе знаходзіцца арт-пляцоўка ЦЭХ, абвясціў, што не будзе падаўжаць дамову арэнды.



zech.jpg

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісала яе стваральніца Юлія Дарашкевіч.
«Была сёння ў BelSwissBank, плаціла арэнду за ЦЭХ. Наш «куратар» з аддзела нерухомасці папрасіў забегчы — «хачу павіншаваць вас і падарыць наш каляндарык», — піша яна. — І разам з пакетам прома-прадукцыі ўручыў падпісаную старшынём праўлення банка паперу аб тым, што дамову арэнды з ЦЭХам падаўжаць не будуць (яна да 13-га лютага). Ну і невыразнае — «гэта не ад нас залежыць». Гэта быў выдатны год! Добра, што мы правялі яго разам».
Гэта ўжо не першы скандал з такога роду пляцоўкамі. 1 траўня мінулага года з памяшкання ў Інструментальным завулку Мінска з надуманых падставаў выселілі «Арт-сядзiбу».
charter97.org