З папулярнай мінскай пляцоўкай “ЦЭХ” не працягнулі дамову арэнды
Арэндадаўца паведаміў пра гэта напярэдадні навагодніх святаў.
Папулярную мінскую пляцоўку для мерапрыемстваў “ЦЭХ” чакае высяленне. Уласнік памяшкання — БСБ-Банк — не працягнуў дамову арэнды. Пра гэта ў Facebook напісала
фатограф Юлія Дарашкевіч.
Яна плаціла ў банку за арэнду памяшкання. “Куратар” з аддзела нерухомасці папрасіў зайсці і паказаў паперу, падпісаную старшынёй праўлення банка. Паводле гэтага дакумента,
“дамову арэнды з ЦЭХам працягваць не будуць”. Яна, дарэчы, сканчаецца 13 лютага. У банку адзначылі, што “гэта не ад іх залежыць”.
Пляцоўка для мерапрыемстваў ЦЭХ месцілася па адрасе “праспект Незалежнасці, 58/6″. Там рэгулярна адбываліся фотавыставы, вечарыны.
Паводле budzma.by