«Арт-сядзіба» заключыла дамову з Палацам спорту на правядзенне 25 Сакавіка фэсту «Каго любіш? Люблю Беларусь!»
Але ўсё залежыць ад таго, ці дасць Мінскі гарвыканкам гастрольнае пасведчанне, адзначыў Белавус.
Асветніцкая суполка «Арт-сядзіба» заключыла дамову з мінскім Палацам спорту на правядзенне 25 Сакавіка фэсту «Каго любіш? Люблю Беларусь!» Палац спорту
змяшчае 5000 чалавек.
Пра гэта паведаміў дырэктар «Арт-сядзібы» Павел Белавус у часе фэсту, прысвечанага Дню роднай мовы, які прайшоў у пятніцу ў прасторы «Мёд».
У фэсце маюць удзельнічаць беларускія музыкі і артысты.
Зараз усё залежыць ад таго, ці дасць Мінскі гарвыканкам гастрольнае пасведчанне, адзначыў Белавус.
У мінулым галоўнай падзеяй Дня Волі ў Мінску традыцыйна была дэманстрацыя.
Паводле "Нашай Нівы"