Аўстрыя шануе Grande Dame дзіцячай анкалогіі ў Беларусі
2 ліпеня ў гатэлі Рэнесанс адбылася сустрэча і прыём у гонар праф. Вольгі Алейнікавай за яе вялікі асабісты ўклад у аказанне анкалагічнай дапамогі дзецям у Беларусі. Мерапрыемства было арганізавана пасольствам Аўстрыі ў Беларусі.
Злева на права: Пасол Аўстрыі ў Беларусі Алойзы Вёргеттэр, Клеменс Ауэр, Уладзімір Каранік, Вольга Алейнікава, Луіза Малчанава (мама Вольгі Алейнікавай), Эрых Фідэссер, Крысціна Петэрс.
З 1990 года Аўстрыя дапамагае Беларусі спраўляцца з сур'ёзнымі наступствамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Кампанія па зборы сродкаў для пацярпелых ад катастрофы дзяцей і іх сем'яў арганізацыяй Хільфсверк Аўстрыя, працу якой у Беларусі каардынавала Вольга Алейнікава, перарасла ў 30-гадовае гуманітарнае супрацоўніцтва.
Аўстрыйцы былі так уражаныя прафесіяналізмам і эфектыўнасцю працы доктара Алейнікавай і з такім спачуваннем паставіліся да лёсу хворых дзяцей і іх сем'яў, што ў 1991 годзе пачаўся збор сродкаў для будаўніцтва дзіцячай анкалагічнай клінікі ў Беларусі. Урад Аўстрыі падтрымаў гэтую ініцыятыву, вынікам якой стала ўвядзенне ў эксплуатацыю ў 1997 РНПЦ дзіцячай анкалогіі ў Бараўлянах.
Таксама з 1991 года аўстрыйскія анколагі ўдзельнічаюць з праф. Алейнікавай у міжнародных даследаваннях па лячэнні рака ў дзяцей.
Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Уладзімір Каранік, сам анколаг, цёпла адазваўся аб выбітнай працы праф Алейнікавай. Спецыяльны пасланнік Аўстрыі па ахове здароўя Клеменс Ауэр разглядае гэтае аўстра-беларускае супрацоўніцтва як адну з гісторый поспеху шматбаковага супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя. Даўнія аднадумцы Вольгі Алейнікавай, сёння ўжо 80-гадовы Эрых Фідэссер і галоўны ўрач аддзялення трансплантацыі ствалавых клетак дзіцячай бальніцы Святой Ганны ў Вене Крысціна Петэрс скарысталіся магчымасцю прыехаць з Вены на сустрэчу з праф. Алейнікавай. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі высокапастаўленыя прадстаўнікі ў галіне медыцыны Рэспублікі Беларусь і каманда лекараў-прафесіяналаў, якія працуюць разам з Вольгай Вітальеўнай.
Паводле прэс-рэліза