У рэйтынгу пашпартаў Беларусь падзяляе радок з Казахстанам

2 ліпеня апублікаваны абноўлены Індэкс пашпартоў, які адлюстроўвае змены ў бязвізавым рэжыме краін свету за трэці квартал 2019 года. Паводле яго, беларусы займаюць 69 месца і могуць наведваць без віз 75 краін.

pasport_768x491.jpg


Першае месца ў Індэксе па-ранейшаму займаюць Японія і Сінгапур, пашпарты якіх дазваляюць наведваць без візы 189 краін свету. Паўднёвая Карэя, якая тры месяцы таму таксама была на першым радку, страціла дзве пазіцыі і зараз займае другое месца разам з Германіяй і Фінляндыяй (187 краін). Тройку лідараў замыкаюць Данія, Італія і Люксембург (186 краін). Змены ў першых радках Індэкса выкліканыя ў асноўным змякчэннем візавай палітыкі Пакістана. У надзеі прыцягнуць турыстаў і стымуляваць эканоміку Пакістан цяпер прапануе візу па прыбыцці грамадзянам 50 краін, уключаючы Фінляндыю, Швейцарыю, Іспанію, Мальту. Цікава, што гэта спрашчэнне не распаўсюджваецца ні на ЗША, ні на Вялікабрытанію. Абедзве краіны знаходзяцца на 6-м месцы (183 краін) — гэта самая нізкая пазіцыя, якую яны займалі з 2010 года.
Рэспубліка Беларусь у трэцім квартале 2019 года заняла 69-е месца, падзяліўшы яго з Казахстанам. У цяперашні час беларусы могуць наведваць без візы 75 краін. Калі прааналізаваць паказчыкі рэспублікі за апошнія 10 гадоў, то можна ўбачыць істотны прагрэс. У 2009 годзе беларусы маглі наведваць без візы ўсяго 49 краін свету, 5 гадоў таму — 63 краіны.
У папярэднім квартале паказчык Рэспублікі Беларусь быў вышэй — 64-е месца і 77 краін з бязвізавым наведваннем. За апошнія месяцы Джыбуці і Бенін змянілі сваю візавую палітыку, і цяпер беларусы павінны атрымліваць электронную візу замест візы па прыбыцці (метадалогія Індэкса пашпартоў залічвае візу па прыбыцці як бязвізавы ўезд, электронную візу — не).
Змены візавай палітыкі Джыбуці і Беніна паўплывалі таксама на пазіцыю ў Індэксе Расіі і Украіны. У трэцім квартале грамадзяне гэтых краін могуць наведваць без візы на дзве краіны менш — 116 і 126 краін адпаведна.
Афганістан знаходзіцца на апошнім 109-м месцы Індэкса з бязвізавым доступам у 25 краін.

hp_hpi_table_01_july_website.png


Індэкс пашпартоў кампаніі Henley & Partners, раней вядомы як індэкс візавых абмежаванняў (перайменаваны у 2018 годзе), уяўляе сабой міжнародны рэйтынг краін па ўзроўні свабоды перамяшчэння, якую яны даюць сваім грамадзянам. Індэкс выдаецца з 2006 года ў супрацоўніцтве з Міжнароднай асацыяцыяй паветранага транспарту (IATA), якая падтрымлівае самую вялікую ў свеце базу турыстычнай інфармацыі. Больш падрабязна з рэйтынгам і метадалогіяй можна азнаёміцца ​​тут.
Паводле прэс-рэлізу