Аўтамабіль Бабарыкі выстаўляюць на аўкцыён
На аўкцыён выстаўляюць маёмасць Віктара Бабарыкі. Напрыклад, яго «Ford Fiesta» 2015 года можна набыць за 17 тысяч рублёў, паведамляе «Еўрарадыё».
У абвестцы гаворыцца, што камплектнасць і працаздольнасць аўтамабіля не правяралася.
Былы кіраўнік «Белгазпрамбанка» ў 2020-м абвясціў, што будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта. Яго затрымалі, калі ён ехаў у ЦВК здаваць сабраныя подпісы за сваё вылучэнне. На судзе Бабарыку прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў буйным памеры і адмыванні грошай.
Акрамя 14 гадоў турмы Бабарыку прысудзілі штраф у 145 тысяч рублёў. З яго таксама вырашылі спаганяць суму больш як у 46 мільёнаў рублёў у кошт пагашэння «прычыненай шкоды».