Бацькі 5-гадовага Эдзіка Базанава просяць пра дапамогу

У рэдакцыю з просьбай пра дапамогу звярнуліся бацькі Эдуарда Базанава. Эдзіку 5 гадоў, у яго ДЦП 4 ступені і эпілепсія. Ужо 4 гады ён знаходзіцца на Праграме Інтэнсіўнага Лячэння ў Інстытуце Чалавечага Патэнцыялу Глена Домана.



izobrazienije19_06_090ggg.jpg

Гэта праграма прадугледжвае інтэнсіўныя хатнія заняткі бацькоў з дзіцём па прызначанай інстытутам праграме, і прыезд 1–2 разы на год у ЗША для абследавання дзіцяці і карэкціроўкі праграмы заняткаў.

“Гэта, напэўна, ўжо будзе 6-я наша паездка, распавядае маці хлопчыка. — Ужо цяжка пералічваць кожны наш візіт у ЗША і дасягнутыя вынікі. Мы папросту не здаемся і ідзём наперад. Мы бачым, як паволі ідзе развіццё нашага дзіцяці, на якім пры нараджэнні лекары паставілі крыж. Па іх словах, ён быў сляпым, тупым і асуджаным на вечныя сутаргі. Сёння Эдзік выдатна бачыць, чытае, вырашае матэматычныя задачы, зносіцца з бацькамі пры дапамозе адмысловай методыкі, разумее навакольны свет, гуляе, капрызіць, крыўдзіцца, смяецца, нязграбна спрабуе хапаць ручкай рэчы, пры кожнай магчымасці спрабуе ўстаць на ножкі. А галоўнае — ён паўзе! Хай пакуль яго шлях вылічваецца сантыметрамі, але самастойны рух — гэта запаветная мара, гэты цуд, гэта казка, гэта штодзённая праца, гэта апантаная вера любых звычайных бацькоў, гэта неверагодная сіла асаблівага 5-гадовага хлопчыка.

І пакуль адзінае месца ў свеце,  дзе вучаць самастойнаму руху, — гэта Інстытут Глена Домана ў Філадэльфіі. А яшчэ — гэта адзінае месца, дзе без лекаў спраўляюцца з эпілепсіяй.

Так, у наш мінулы прыезд, год таму, Эдзіку была прызначана ўнікальная, запатэнтаваная Інстытутам, кіслародная маска.

Апошняя наша паездка адбылася ў лютым 2013 года.  Ад таго часу ўвесь год мы актыўна займаліся і збіралі грошы на наступную паездку. І вось падышоў час для чарговага візіту — ён прызначаны на 3 сакавіка 2014 года.

Мы здолелі сабраць 6 300 долараў ЗША, агульная сума выдаткаў на 1 паездку складае прыкладна 11 500 долараў. Такім чынам, трэба сабраць яшчэ 5 000 долараў.

Усе справаздачы па сабраных і выдаткаваных сродках за папярэднія паездкі — на нашым сайце dcp.by."

Дапамагчы можна, пералічыўшы сродкі на дабрачынны рахунак, адкрыты ў філіяле №514 у АСБ "Беларусбанк"

УНП 100420097; МФО 153001614. Прызначэнне плацяжу: На Дубинка Вольгу Вячаславаўну для лячэння сына Базанава Эдуарда.

У беларускіх рублях — №000000008

(Транзітны рахунак №3819382102369 пры пералічэнні сродкаў юрасобай)

У доларах ЗША — №8400000000112

(Транзітны рахунак №3819382109779 пры пералічэнні сродкаў юрасобай)

  У еўра — №9780000000018

(Транзітны рахунак №3819382109779 пры пералічэнні сродкаў юрасобай)   

У расійскіх рублях — №6430000000009

(Транзітны рахунак №3819382109779 пры пералічэнні сродкаў юрасобай) 

Кашалёк Paypal: lorena.vlds@mail.ru

Нумар кашалька EasyPay: 09814460

Нумары кашалькоў Webmoney:

Беларускія.рублі: B131285312953       

Долары ЗША: Z310650633740    

Расійскія рублі: R249762746578 

Еўра:E149232757799

Для паштовых пераводаў:

Атрымальнік: Дубінка Вольга Вячаславаўна

Пашпарт МР 2051911 выдадзены Савецкім РУУС г. Мінска

Адрас: 220017, г.Мінск, вул. Кунцаўшчына, 15–15

Кантактная інфармацыя мамы дзіцяці:

Дубінка Вольга Вячаславаўна

Тэлефон: (017) 3906858 (хатні), (044) 7002707 (Велком)