«Бацька пакуль не дазваляе». Мікалай Лукашэнка распавёў у Грузіі, кім хоча стаць

Грузінскае выданне iPress.ge у матэрыяле пра візіт Аляксандра Лукашэнкі з сынам Колем у Грузію, цытуе сына кіраўніка Беларусі, які адказаў на пытанне журналістаў пра тое, ці хацеў бы ён стаць прэзідэнтам Беларусі.

gruzja_660x440.jpeg

«Бацька пакуль не дазваляе мне займацца палітыкай», — сказаў Мікалай журналістцы.
На пытанне, кім бы ён хацеў стаць у будучыні, калі не палітыкам, Мікалай адказаў: «Дыпламатам, як Уладзімір Уладзіміравіч (імаверна Макей – заўв. «Белсату») або манахам, як Далай Лама».
Таксама Мікалай дадаў, што тыбецкая мова Валі падаецца яму прыгажэйшай за кітайскую, якую ён вывучае.
Візіт Аляксандра Лукашэнкі з сынам Мікалаем у Грузію адбыўся 23 сакавіка.
Паводле belsat.eu