Баварыя плануе зрабіць платным навучанне ў ВНУ для студэнтаў не з ЕС. І для беларусаў таксама

Для студэнтаў не з ЕС Баварыя хоча зрабіць навучанне ў ВНУ платным. Новаўвядзенне закране і беларусаў.

Мюнхен — сталіцы Баварыі. Фота journal.tinkoff.ru

Мюнхен — сталіцы Баварыі. Фота journal.tinkoff.ru

Навучанне ў дзяржаўных ВНУ Германіі, як правіла, бясплатнае, але Баварыя плануе ўвесці плату для студэнтаў не з ЕС, адзначае Deutsche Welle. Канкрэтныя сумы пакуль не называюцца. Але, напрыклад, у Лейпцыгскай вышэйшай школе музыкі і тэатра студэнты не з ЕС плацяць 1800 еўра ў семестр, у Дрэздэнскай вышэйшай школе музыкі — 2000 еўра.

Новы законапраект распрацоўвалі два гады, урад Баварыі яго ўжо ўхваліў. Студэнцкія арганізацыі выступілі супраць.

Цяпер праект закона разглядаюць у зямельным парламенце. Калі яго прымуць, навучанне ў Баварыі стане платным са студзеня 2023 года.