Бегавыя пары, медалі і паездка ў Партугалію. У Мінску пройдзе бясплатны забег «1+1»
У Мінску 26 жніўня пройдзе масавы дабрачынны забег.
Дыстанцыю ў парку Перамогі можна пераадолець як самастойна, так і ў
кампаніі з пачаткоўцам бягуном альбо нават тым, хто ніколі не бегаў
раней. На месцы старту можна будзе знайсці сабе пару, а пераможца паедзе
на Лісабонскі марафон.
Падчас забегу і ў наступныя 10 дзён удзельнікі паспрабуюць разам пераадолець 100 тысяч кламетраў, якія velcom перавядзе ў 100 тысяч рублёў і накіруе на дапамогу хворым дзецям.
Масавы забег будзе бясплатным, і ў ім зможа паўдзельнічаць любы жадаючы. Пачатак рэгістрацыі — а 10 гадзіне раніцы, старт забегу — а 11:00. Прадугледжаны два закольцованныя маршруты на 5 км і 1 км, а пры жаданні можна будзе пайсці на другі і трэці кругі. Бегаць трэба будзе ў адзіночку ці парамі: пакуль пачатковец пераадолее дыстанцыю ў 1 км, больш дасведчаны удзельнік акцыі — здужае 5 км. Знайсці кампаньёна можна будзе і да пачатку старту ці ж прабегчы дыстанцыю без пары.
З забегу «1+1» у Беларусі стартуе дабрачынная ініцыятыва «Выклік 100 000: velcombegom». На працягу 10 дзён, з 26 жніўня па 4 верасня, беларусы будуць бегаць ва ўсім свеце ў дапамогу дзецям. Калі атрымаецца прабегчы 100 тысяч кіламетраў, то velcom пералічыць 100 тысяч рублёў на рахунак Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі, у якой праходзяць лячэнне дзеці з цяжкімі захворваннямі.
Тыя, хто прыйдзе на забег «1+1», змогуць са сваімі кіламетрамі паўдзельнічаць у зборы рэкорднай сумы дабрачыннай дапамогі. Для гэтага трэба будзе прабегчы са смартфонам і зафіксаваць адлегласць з дапамогай любога фітнес-дадатка. Вынікі забегу ў выглядзе скрыншота c указаннем даты і кіламетражу застанецца толькі выкласці ў соцсеткі з хэштэгам #velcombegom або #велкомбегом.
Сам забег пройдзе ў святочнай атмасферы. Для наведвальнікаў правядуць масавы сеанс ёгі і майстар-клас ад дасведчанага масажыста. Акрамя таго, можна будзе пацешыцца на баланс-бордах і паслухаць канцэрт спявачкі Сашы Захарык. Усіх бегуноў чакаюць памятныя медалі і бясплатная пітная вада, а пара самых хуткіх удзельнікаў атрымае падарункі, у тым ліку паездку на Лісабонскі бегавы рок-н-рол-марафон.
На забег «1+1» запрашаюць як прафесійных спартсменаў, так і аматараў бегу, і проста неабыякавых людзей. Ўклад кожнага ўдзельніка ўлічаць не залежна ад таго, колькі ён прабяжыць.
«Забег «1+1» будзе незвычайным. Перш за ўсё, яго фармат дазваляе бегаць не толькі самастойна, але і ў пары — будзе нагода даць стымул заняцца спортам сваім сябрам і знаёмым, якія раней зрабіць гэта па розных прычынах не вырашаліся. Акрамя таго, кіламетры кожнага ўдзельніка пойдуць на добрую справу - дапамога дзецям, якія аднаўляюцца пасля цяжкіх хвароб. Нарэшце, усе, хто прыйдзе на забег, прымуць выклік і дакажуць, што пераадолець 100 тысяч кіламетраў — задача для беларусаў выканальная», — падкрэсліў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Вячаслаў Смірноў.
Дабрачынную ініцыятыву «Выклік за 100 000: velcombegom» праводзіць velcom пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя. Сацыяльная акцыя заклікана дапамагчы дзецям і павысіць цікавасць да бегу і здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва. Усе сродкі ад правядзення акцыі будуць накіраваны Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі. Зараз гэта адзіны ў краіне цэнтр, дзе праходзяць рэабілітацыю дзеці з гемафіліяй, анкалогіяй і хваробамі нырак.
Сацыяльны забег «1+1» пройдзе 26 жніўня з 10 да 12 гадзін. Месца збору - арка ля галоўнага ўваходу ў парк Перамогі. Рэгістрацыя пар будзе праводзіцца на месцы, а бегаць у адзіночку можна і без парадкавага нумара.
Паводле прэс-рэлізу