Беларусь адмяніла безвіз для грамадзян ЗША і ўвяла — для грамадзян Ірану
Беларусь змяніла спіс дзяржаў, чые грамадзяне могуць прылятаць у нашу краіну без візы на 30-дзённы тэрмін. Адпаведны ўказ Аляксандра Лукашэнкі апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Раней у спісе было 74 краіны, цяпер стала 76. Са спісу зніклі ЗША і Албанія. Таксама з яго прыбралі грамадзян Кітая, але паміж Беларуссю і КНР дзейнічае двухбаковае пагадненне пра ўзаемны бязвізавы рэжым. Такім чынам, гэта чыста тэхнічнае рашэнне.
Затое ў спіс дадаліся Іран, Іярданія, Паўднёва-Афрыканская
Рэспубліка, Пакістан і Егіпет.
Таксама цяпер замежнікі могуць
прылятаць не толькі праз Нацыянальны аэрапорт «Мінск», але і праз
аэрапорты абласных цэнтраў.
Паводле «Еўрарадыё».