Беларусь — краіна для мігрантаў? Лукашэнка ўнёс змены ў бязвіз для замежнікаў
Лукашэнка падпісаў дакумент, які ўносіць змены ў яго папярэдні ўказ пра бязвізавы парадку ўезду і выезду замежных грамадзян. Пра гэта паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Беларусі.
![no_visa_1.jpg no_visa_1.jpg](/img/v1/images/no_visa_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сам дакумент яшчэ не апублікаваны, але сее-тое ўжо вядома.
Цяпер замежнікі змогуць уязджаць у Беларусь на тэрмін да 30 дзён без афармлення віз праз:
- аэрапорт Брэст;
- аэрапорт Віцебск;
- аэрапорт Гомель;
- аэрапорт Гродна;
- аэрапорт Магілёў.
Раней «беларускі бязвіз» распаўсюджваўся толькі на замежнікаў, якія прыбываюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.
Таксама нагадаем, што ўсе названыя Аэрапорты валодаюць міжнародным статусам, гэта значыць могуць прымаць і адпраўляць рэйсы за межы Беларусі. Пры гэтым цяпер толькі частка з іх задзейнічана — напрыклад, з Брэста і Гомеля можна паляцець чартарным рэйсам у Егіпет або Турцыю.