Беларусь адмяніла забарону на ўезд ўкраінскаму пісьменніку Жадану

Беларусь анулявала ўкраінскаму пісьменніку і паэту Сяргею Жадану забарону на ўезд у краіну. Рашэнне было прынятае цягам некалькіх гадзін.

51293bd6_c91a_4150_9d9f_013f3a7a6534_w1023_r1_s.jpg


«Тое, што пытанне пазытыўна вырашылася, гэта добрае сведчанне, што супярэчанняў паміж намі няма. Вельмі разлічваю на тое, што гэта не тэндэнцыя, а выпадак», — распавёў Свабодзе Сяргей Жадан.