Беларусам адключаюць інтэрнэт, каб схаваць інфармацыю пра перасоўванне расійскіх войскаў
Беларусам адключаюць інтэрнэт для ўтойвання інфармацыі аб перамяшчэнні расійскіх акупацыйных войскаў па тэрыторыі РБ. Пра гэта паведамляе ўкраінская разведка.

Адзначаецца, што ўпершыню поўнае і частковае абмежаванне доступу абанентаў мабільнай сувязі Беларусі да інтэрнэта было зафіксавана 1 красавіка. Цягам месяца ў доступе да сеткі былі абмежаваныя цэлыя рэгіёны краіны, піша УНІАН.
Паводле ацэнак ваеннай разведкі Украіны, адключэнні карыстальнікаў ад інтэрнэту скаардынаваны спецыяльнымі службамі. Такім чынам, КДБ Беларусі і ФСБ Расіі спрабуюць абмежаваць кантакты патрыятычна настроеных грамадзян і прадухіліць распаўсюджванне інфармацыі ў сацыяльных сетках аб перамяшчэнні па тэрыторыі рэспублікі расійскай ваеннай тэхнікі.