Беларусам прапанавалі падпісаць петыцыю супраць працоўнага дня 2 студзеня
Нядаўна ўрад вызначыўся з занадта шматлікімі выходнымі і святамі, якія на нас выпадаюць. У прыватнасці, было вырашана, што 2 студзеня — працоўны дзень.

Дзіўна, але знайшліся тыя, каму гэтая ідэя не спадабалася. У сеціве пачалі збор подпісаў за тое, каб адпрацаваць гэты дзень у любую іншую суботу.
«Савет міністраў вырашыў, што 2 студзеня 2019 г. выхаднога не будзе. Упершыню за шмат гадоў гэты дзень будзе працоўным», — фармулююць сутнасць праблемы аўтары петыцыі.
Нагадаем, працоўны дзень 2 студзеня ўжо неяк падкрадваўся да беларусаў. Тады, у канцы 2011 года, яны адправіліся за заступніцтвам да кіраўніка краіны, ён іх пачуў і ўратаваў.