Беларусаў просяць падзяліцца інфармацыяй аб патрэбах сем'яў палітвязняў
Для гэтага трэба запоўніць электронную анкету.
![unnamed_261.jpg unnamed_261.jpg](/img/v1/images/unnamed_261.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У многіх сем'яў, чые блізкія зараз знаходзяцца ў зняволенні, ёсць дзеці ці родныя браты і сёстры.
Ініцыятыва dissidentby пачынае збіраць інфармацыю аб патрэбах сем'яў, у якіх ёсць дзеці садкоўскага і школьнага ўзросту, каб аказаць неабходную дапамогу да верасня.
Калі ласка, запоўніце анкету і абавязкова пазначце карэктны кантакт, каб з вамі маглі звязацца ў Telegram.
Калі вы ведаеце, каму патрэбна дапамога, перашліце анкету.