Беларусаў запрашаюць на анлайн-курс па абароне беларускай мовы

Колькасць месцаў абмежаваная, таму з рэгістрацыяй на курс лепш паспяшацца.

photo_2022_04_29_15_05_53.jpg

Тэлеграм-канал «Умовы для мовы» абвясціў набор удзельнікаў на курс «Акадэмія Ў». Гэты анлайн-курс прысвечаны абароне беларускай мовы. «Акадэмію Ў» ладзяць Ігар Случак і Аліна Нагорная, якія маюць шматгадовы паспяховы досвед абароны правоў беларускамоўных грамадзян.
«Вы разбярэцеся ў моўнай палітыцы, навучыцеся прасоўваць змены ў заканадаўства (так, гэта магчыма нават зараз) і дасылаць 5 зваротаў за хвіліну», — распавядаюць арганізатары.
Для таго, каб запісацца на курс, неабходна запоўніць кароткую гугл-форму. І зрабіць гэта лепш хутчэй: колькасць месцаў абмежаваная.