Беларуская мова даражэй за рускую

У аддзеле выдавецкіх і паліграфічных паслуг Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта акрамя іншых ажыццяўляецца і паслуга набору тэксту. Цікава, што за набор аднаго і таго ж аб’ёму тэксту на рускай і беларускай мовах кошт значна розніцца — за 1 старонку да 1800 знакаў рускага тэксту давядзецца заплаціць 3500 рублёў, а за той жа аб’ём беларускага тэксту — 5100 рублёў. Такім чынам, набор беларускамоўнага тэксту абыдзецца на 1600 рублёў даражэй за рускамоўны.

9381fc93ad66f9ec4b2eef71147a6665.jpg

У самім аддзеле такую коштавую палітыку патлумачылі тым, што «беларуская мова складаней рускай», але ў далейшым спаслаліся на тое, што цэны ўсталёўвае Міністэрства адукацыі. Варта адзначыць, што закон «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» кажа, што «ўсякія прывілеі ці абмежаванні правоў па моўных прыкметах недапушчальныя».