Беларускаму коміку Ідраку Мірзалізадэ забаранілі ўезд у Расію да 2035 года
Беларускі стэндап-комік Ідрак Мірзалізадэ не зможа трапіць у Расію да 2035 года. Менавіта такі ўстаноўлены яму «тэрмін непажаданасці знаходжання» ў РФ, паведамляе РІА «Новости».
Увосень паводле пастановы суда Мірзалізадэ быў прысуджаны да
10 дзён арышту за «распальванне міжнацыянальнай варожасці». Прычынай стаў жарт
пра рускіх.
Сам Ідрак Мірзалізадэ нарадзіўся ў Азербайджане, ён этнічны талыш, але вырас у Беларусі, дзе скончыў універсітэт. У яго беларускі пашпарт. Пасля вучобы артыст пераехаў у Маскву, дзе зрабіў кар'еру ў камедыйных шоу і стэндапе.