Генеральны сакратар NATO патлумачыў заявы пра ўварванне Расіі ва Украіну

Такім чынам краіны Захаду спрабуюць прадухіліць агрэсіўныя дзеянні супраць Украіны, кажа генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг.

_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__18_.jpg

Інфармацыя пра магчымыя ваенныя дзеянні Расіі супраць Украіны агучваецца для таго, каб прадухіліць іх увасабленне ў рэальнасць, заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг у аўторак, 15 лютага, піша korrespondent.net.

«Робячы так, мы... думаем, што гэта ўскладніць для Расіі вядзенне агрэсіўных дзеянні супраць Украіны. Агучваць усё, што яны робяць, — гэта спосаб павелічэння для іх дапушчальнага парога нападу на Украіну, а менавіта: інфармацыі пра накіраванне падраздзяленняў, спробы арганізаваць пераварот ці пра іншыя рэчы, якія, як мы асцерагаемся, Расія можа паспрабаваць зрабіць. Той факт, што мы гэта робім (агучваем інфармацыю) — гэта спроба супрацьстаяць і папярэдзіць. Выведка — гэта не заўсёды пра тое, каб прадбачыць, але выведка — гэта пра інфармацыю. Мы робім гэта, каб прадухіліць агрэсіўныя дзеянні супраць Украіны», — растлумачыў Столтэнберг.

Нагадаем, сёння ў Мінабароны Расіі заявілі, што некаторыя падраздзяленні пачынаюць вяртацца з вучэнняў у пункты базавання. Пры гэтым у NATO пакуль не бачаць прыкмет дээскалацыі ля межаў Украіны.