Макрон заклікаў Пуціна не прызнаваць ЛНР і ДНР
Францыя просіць Уладзіміра Пуціна не выконваць просьбу Дзярждумы, пра гэта заявілі ў Елісейскім палацы, піша korrespondent.net.

Прэзідэнт Францыі
Эмануэль Макрон заклікаў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна не прызнаваць так
званыя ДНР і ЛНР. .
"Мы захоўваем пільнасць і просім (Пуціна. — Рэд.) не выконваць просьбу Дзяржаўнай думы", — заявіў прадстаўнік Елісейскага палаца.
Паводле яго слоў, Пуцін адказаў Макрону, што ён яшчэ не ўхваліў ініцыятыву Дзярждумы.
Нагадаем, што раней Макрон і Пуцін правялі размову пра Украіну. Размова доўжылася больш за паўтары гадзіны і папярэднічала тэлефанаванню прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.