Брытанская газета «The Sun» назвала дакладны час уварвання Расіі ва Украіну

Брытанская газета «The Sun» адрэагавала на «жарты» Уладзіміра Пуціна і яго прэс-сакратара Дзмітрыя Пяскова наконт дакладнага часу ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну.

_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__11__logo.jpg

Таблоід спаслаўся на даныя амерыканскай выведкі і паведаміў, што да ўварвання Расіі ва Украіну засталося зусім мала часу, паведамляе afn.today.

Уварванне пачнецца з масіраванага ракетнага абстрэлу ў 1 гадзіну ночы па Грынвічы — ці 4 гадзіны ночы па маскоўскім часе. Для ўварвання будуць задзейнічаны 200 тысяч вайскоўцаў.


Сёння прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў распавёў, як Пуцін ставіцца да паведамленняў пра дату ўварвання: «Да такога цяжка ставіцца з разуменнем. Часам [Пуцін] нават жартуе — просіць даведацца, ці не публікуецца нідзе дакладны час на гадзінніку, калі пачнецца вайна», — сказаў Пяскоў.