Беларускія партызаны дапамаглі спыніць напад расійскіх войскаў на Кіеў
Пра гэта паведамляе The Washington Post.
![photo_2022_04_24_15_01_46.jpg photo_2022_04_24_15_01_46.jpg](/img/v1/images/photo_2022_04_24_15_01_46.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Пачынаючы з першых дзён уварвання ў лютым, таемная сетка чыгуначнікаў, хакераў і дысідэнцкіх сіл бяспекі пачала дзейнічаць, каб адключыць або парушыць чыгуначныя зносіны, якія злучаюць Расію з Украінай праз Беларусь, наносячы шкоду расійскім лініям забеспячэння», — напісала выданне.
Дыверсіі на Беларускай чыгунцы запаволілі перасоўванні расійскіх войскаў, ім давялося спадзявацца толькі на цяжкавікі, а таксама выйгралі час, каб украінскія войскі сфармулявалі эфектыўны адказ на расійскае ўварванне. Для спынення цягнікоў з ваеннай тэхнікай выкарыстоўваліся выключна мірныя шляхі.