Пенсіянеры атрымаюць зніжку на праезд у прыгарадных цягніках з 1 траўня

Каб купіць квіток, трэба паказаць арыгінал пенсійнага пасведчання.

1027778875_0_167_3027_1879_600x0_80_0_0_dadd3b28906e93c085fcb848156ce050.jpg

Пенсіянерам з 1 траўня дадуць традыцыйную зніжку на праезд у прыгарадных цягніках.
Кожны год у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ, з 1 траўня па 31 кастрычніка, пенсіянеры маюць права на зніжку 50% ад праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа.
Каб купіць квіток, трэба паказаць арыгінал пенсійнага пасведчання. Таксама яго неабходна мець пры сабе падчас паездкі.