Беларусу прысудзілі 2,5 месяцы ў літоўскай турме за перавозку мігрантаў

Грамадзяніна Беларусі ў Літве прысудзілі да 2,5 месяца пазбаўлення волі за садзейнічанне нелегальнай міграцыі. Таксама суд пастанавіў канфіскаваць яго аўтамабіль Mitsubishi Carisma. Справа разглядалася ў Каўнаскім акруговым судзе, паведамляе Служба аховы дзяржмяжы Літвы.

0611_migrantai2_54171.jpg

Разам з беларусам па тым жа абвінавачанні судзілі ўкраінца. Ён атрымаў такі ж тэрмін. Украінец быў на арандаванай машыне, таму суд не мог яе канфіскаваць, але спагнаў з мужчыны больш за 4 тысячы еўра.

Памежнікі заўважылі два аўтамабілі на беларускіх нумарах каля вёскі Швядубрэ на мяжы з Беларуссю. Абодва кіроўцы прызналіся, што чакаюць групы нелегальных мігрантаў, якія павінны прыбыць з Беларусі, каб адвезці іх на літоўска-польскую мяжу. Беларус чакаў 4-5 мігрантаў, украінец — трох. У якасці ўзнагароджання вадзіцелі павінны былі атрымаць па 400 долараў.

Паводле reform.by.