У Літве затрымалі беларускія цыгарэты на 180 тысяч еўра

9 лютага літоўскія мытнікі перахапілі партыю беларускіх цыгарэт. Увечары грамадзянін Беларусі прыбыў у пункт пропуску «Мядзінінкай» на грузавіку. Ён заявіў, што едзе парожнім забраць груз у Вільні.

273998228_316700600489201_1265066598495054385_n.jpg

Аўтамабіль адправілі на рэнтген і знайшлі схованку. За фальшсценкай былі схаваныя 50 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт «Minsk» і «NZ Gold». Іх кошт ацэньваецца ў 180 тысяч еўра, паведамляе літоўская мытня.

Вядзецца расследаванне. Кіроўцу вызвалілі пад заклад.

Паводле reform.by.