Беларусы прайшлі на конкурс PENTAWARDS 2016

Праект айчыннай дызайн-студыі "Fabula" для скідзельскай цукровай фабрыкі "Цудоўная цукерня" намінаваны на перамогу ў катэгорыі "food" на конкурсе ўпакоўкі PENTAWARDS 2016. Узнагароджанне адбудзецца 23 верасня ў Шанхаі.



Фота: http://fabula.by/

Фота: http://fabula.by/


Варта адзначыць, што беларусы намінаваныя на гэтую прэмію ўпершыню.


"Гэта неверагодна значная падзея не толькі для Fabula Branding, але і для галіны краіны ў цэлым, бо ўпершыню як у гісторыі беларускага брэндынгу, так і у гісторыі PENTAWARDS намінаваны беларускамоўны брэнд. Што асабліва важна — гэта не ідэальна змадэляваны канцэпт (фэйк), прыгожа існуючы толькі ў віртуальнасці, а прыняты і рэалізаваны заказчыкам праект, рэальная ўпакоўка, якую можна памацаць, а прадукт — купіць." — пішуць на сваёй старонцы ў фэйсбуку сябры каманды "Fabula" .



Фота: http://fabula.by/

Фота: http://fabula.by/


Брэнд "Цудоўная цукерня" быў распрацаваны зусім нядаўна, але інтэрнаўты ды простыя пакупнікі ўжо паспелі ацаніць новую ўпакоўку і новы смак скідзельскага цукру. А слоган "Салодзім з асалодай" ужо паспеў замацавацца на слыху ў беларусаў.


Фота: http://fabula.by/

Фота: http://fabula.by/