Беларусы просяць дадаць бел-чырвона-белы сцяг у афіцыйны спіс смайлікаў-emoji

Беларусы стварылі петыцыю з патрабаваннем дадаць смайлік бел-чырвона-белага сцяга ў табліцу кадавання Юнікоду.

marsz_adzinstva_6__32__1_logo_1.jpg


Подпісы адправяць у Unicode Consortium — арганізацыю, якая зацвярджае ўсе смайлікі emoji у свеце. Калі бел-чырвона-белы сцяг дададуць у спіс, ён можа з’явіцца на клавіятурах на iOS, Android і ў сацыяльных сетках, перадае Радыё Свабода.

«Мы просім Кансорцыюм Юнікода падтрымаць народ Беларусі ў яго барацьбе за свае правы і дадаць нацыянальны беларускі сцяг у табліцу кадавання Юнікода. Для беларусаў цяпер важна разумець, што яны не адны ў змаганні з дыктатурай!», — гаворыцца ў петыцыі.

Падпісаць петыцыю можна тут. А можна таксама напісаць у Unicode Consortium наўпрост.