«Беларусы вельмі натхняюць нас». Еўракамісія паабяцала падтрымку на 100 мільёнаў еўра
Еўракамісія анансавала новы пакет дапамогі грамадзянскай супольнасці Беларусі на 100 мільёнаў еўра.

Фота Арыны Сянькевіч
Прадстаўнік Еўракамісіі Ерун Вілемс абвясціў пра новы пакет падтрымкі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, піша «Позірк».
Ерун Вілемс паведаміў, што «праз некалькі тыдняў будзе абвешчаны новы пакет падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці» на 100 мільёнаў еўра.
Паводле яго слоў, у ЕС лічаць важным «інвеставаць у людзей, каб стварыць стабільную грамадзянскую супольнасць», а таксама «падтрымліваць незалежныя СМІ».
Прадстаўнік Еўракамісіі падкрэсліў: «Мы захапляемся вашай стойкасцю і барацьбой, нягледзячы на рэпрэсіі і памяншэнне прасторы для дзейнасці грамадзянскай супольнасці, працу ў такіх складаных умовах. Беларусы вельмі натхняюць нас. Мы гатовы працягваць падтрымліваць іх стойкасць і супраціў. <...> Падтрымка беларускага народа ў самым цэнтры нашых намаганняў».
У Еўракамісіі адзначаецца, што цяпер вядзецца пошук арганізацый, якія маглі б, будучы за мяжой, «дапамагаць маленькім ініцыятывам унутры краіны, але каб было больш праектаў, якія могуць паўплываць на змяненне сітуацыі».