Белавус, Матолька і Пальчыс адказалі, ці будуць балатавацца на парламенцкіх выбарах

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў выбары ў Палату прадстаўнікоў на 17 лістапада.


Часу да застаецца крыху болей за тры месяцы. «НН» спыталася ў арганізатараў Дзён Волі — 2018 і 2019 Паўла Белавуса, Эдуарда Пальчыса і Антона Матольку, ці плануюць яны ўдзельнічаць у якасці кандыдатаў на гэтых выбарах.
Павел Белавус, уласнік крамы symbal.by

bielavus1_28b1e.jpg

«Не, такіх планаў у мяне не было. Пры цяперашняй сістэме не маю шанцаў перамагчы».
Эдуард Пальчыс, блогер, аўтар сайта 1863x.com

palczys_xiyso.png

«Не збіраюся. На сённяшні момант Палата прадстаўнікоў ні на што не ўплывае, сумленных выбараў няма, а для таго, каб прайсці туды, трэба камусьці вельмі падабацца ў Драздах ці Адміністрацыі прэзідэнта».
Антон Матолька, блогер

matolka1_jtl1a_wmeop.jpg

«Не. Не бачу сябе ў існуючай сістэме. Маё меркаванне, што па-за сістэмай цяпер я магу рабіць нашмат больш. Мая задача — не ўлада ці імітацыя палітыкі, а спрабаваць мяняць тое, што можна мяняць тут і цяпер».