Белстат: За месяц тавары сельскай гаспадаркі падаражэлі на 5 %

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў дадзеныя па росце цэнаў у сёлетнім ліпені.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота


Паводле дадзеных, цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі ў ліпені ў параўнанні з сёлетнім чэрвенем выраслі на 0,5 %.
У той жа час цэны прадукцыі сельскай гаспадаркі за апошні месяц выраслі амаль на 5 %. Калі браць прадукцыю раслінаводства, то цэны на яе ў ліпені былі на 15 % вышэйшыя ў параўнанні з чэрвенем.
Тарыфы на перавозку грузаў за апошні месяц знізіліся на 0,2 %, сцвярджае Белстат.
Паводле belsat.eu