«Белыя халаты»: у Барысаве затрымалі лекара-неўролага Аляксандра Цялегу
Учора ў Барысаве затрымалі лекара-неўролага Аляксандра Цялегу. ТГ-канал «Белыя халаты» распавядае, што пры затрыманні доктара збілі, а потым адвезлі ў Гродна, дзе памясцілі ў СІЗА.
Паводле інфармацыі чытачоў «БХ», у панядзелак у сваёй кватэры быў затрыманы лекар-неўролаг Аляксандр Цялега. Пры затрыманні яго нібыта збілі, пасля чаго адвезлі ў гарадзенскі СІЗА.
«У Барысаве гэтага лекара ўсе ведаюць. Можа ў Гродне
хто небудзь у СІЗА зможа перадаць яму цёплыя рэчы. Павезлі доктара літаральна ў
ніжняй бялізне», — прыводзіць крыніца словы сваіх чытачоў.
З чым звязана затрыманне, не паведамляецца.