Дзяўчаты ў бела-чырвоным адзенні зноў шпацыравалі ў Мінску (фота)
Гэтам разам вядомая арт-група была заўважаная на Партызанскім праспекце.

Дзяўчаты ў БЧБ-адзенні зноў шпацыравалі на вуліцах беларускай сталіцы, паведамляе TUT.BY. Гэтым разам іх заўважыли на Патызанскім праспекце.
Такія шпацыры з нагоды салідарнасці мінчанкі ладзяць ужо шмат месяцаў. Часам не абыходзіцца без затрыманняў. Апошні такі выпадак зафіксаваны месяц таму, калі ў ліку затрыманых аказалася актывістка Юлія Міхайлава. Тады за прагулку з БЧБ-парасонам ёй прысудзілі 25 сутак арышту. Учора Юлія Міхайлава выйшла на волю.

