У Мінску затрымалі актывістку Юлію Міхайлаву
Гэта не першае затрыманне дзяўчыны.
![img_5291_1_logo_1.jpg img_5291_1_logo_1.jpg](/img/v1/images/img_5291_1_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Родныя паведамілі пра затрыманне Юліі і Пятра Міхайлавых — сястры і брата, якія ўдзельнічалі ў пратэстах і грамадскай актыўнасці. У іх хаце праходзіць ператрус.
Юлія Міхайлава да гэтага 4 разы адбывала адміністрацыйныя арышты, агулам правяла на «сутках» 57 дзён. Дзяўчына шмат гадоў была актывісткай «Маладога Фронта».