Беларусам выдаюць шэнгенскія візы ў 99,2% выпадкаў
Беларусы — сусветныя лідэры па ліку станоўчых рашэнняў пры звароце па шэнгенскія візы. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на дадзеныя Еўракамісіі, прадстаўленыя журналістам 16 чэрвеня ў рамках сэмінару па візавай палітыцы Еўрасаюзу ў Брусэлі.
Паводле гэтых дадзеных, у 2013 годзе 99,2% зваротаў беларусаў па шэнгенскія візы атрымалі станоўчы адказ. Беларусам было выдадзена 777 тысяч 813 візаў. У 0,8% выпадкаў у выдачы візы было
адмоўлена.
У 2012 годзе было выдадзена 698 404 візы. Станоўчае рашэнне было прынята для 99,5% зваротаў.
У Расеі, дзе ў 2013 годзе была выдадзена 6 995 141 віза, станоўча разглядаюцца 99% зваротаў. Ва Украіне візы выдаюцца ў 98,1% выпадкаў.
За пяць гадоў колькасьць выдадзеных беларусам шэнгенскіх візаў вырасла больш чым на 400 тысяч. Так, у 2009 годзе беларусы атрымалі 369 842 візы, а ў 2013-м — 777 813 візаў.
Беларусы плацяць 60 еўра за шэнгенскую візу. (Грамадзяне Расеі і Украіны, у якіх падпісана пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС, плацяць 35 эўра).
svaboda.org