Беларускі "сенатар" Кастагораў мае расійскае грамадзянства?
Беларускі блогер Аляксей Міцура, які некалькі апошніх гадоў жыве ў Маскве, сцвярджае, што арыштаваны чалец Савета Рэспублікі Віталь Кастагораў мае маёмасць у Маскве.
У якасці доказаў сваіх тэзаў Міцура прыводзіць выпіску з Адзінага дзяржаўнага рэестра пладактаплацельшчыкаў, паводле якой апартаменты "сенатара" размяшчаюцца на Даўгарукаўскай вуліцы ў доме №6 (Цэнтральная адміністрацыйная акруга Масквы). Кошт такой кватэры складае ля 1,5 мільёнаў даляраў.
"Зрэшты, кватэру ён набыў яшчэ да таго, як стаў дэпутатам парламента, у далёкім сакавіку 2002 года, хаця ўжо тады быў "Прадпрымальнікам года". Але ўжо двойчы! Не, не зусім нічога дрэннага ў тым, што ў кагосьці ёсць кватэра ў Маскве. Важна толькі даказаць, што грошы (якія сярэднестатыстычнаму беларусу прыйшлося б збіраць 200 гадоў) на якія яна набытая - заробленыя шчыра, а з іх сплачаны ўсе падаткі", — пішаМіцура.
Таксама ў рэестры блогер знайшоў інфармацыю, паводле якой у траўні гэтага году — за два месяцы да арышту — Віталь Кастагораў атрымаў расійскае грамадзянства. Блогер нагадвае, што атрыманне расійскага грамадзянства не адмяняе атрыманне беларускага, што супярэчыла б "Закону пра статус дэпутата Палаты прадстаўнікоў, чальца Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь", але ўзнікае пытанне, чые інтарэсы ў парламенце прадстаўляў Віталь Кастагораў.