Беларускія навукоўцы эвакууюць...унікальны мох

Папуляцыі цынклідотуса дунайскага пагражае затапленне праз пабудову плаціны.



fc5b4b16_221d24b54f304aa.jpg

Фота: http://milueth.blogspot.com

У Віцебскім раёне праходзіць акцыя па выратаванні папуляцыі вадзянога моху цынклідотуса дунайскага — паведамляе інфармацыйнае агенцтва Interfax.

Гэты від знаходзіцца ў Беларусі на мяжы знікнення. Адзінае ў краіне месцазнаходжанне гэтага вадзянога моху — гэта даламітавыя парогі паблізу гарадскога пасёлку Руба. Парогі пад Віцебскам таксама з'яўляюцца адзіным месцазнаходжаннем дадзенага віду ва ўсёй Усходняй Еўропе. Апошняе вядомае месцазнаходжанне цынклідотусу было знішчана ў ходзе будаўніцтва і эксплуатацыі гідраэлектрастанцыі ў Латвіі.

Каб уратаваць унікальны мох, беларускія навукоўцы з Інстытуту эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук і Віцебскага батанічнага саду дастануць кавалкі даламітавых скалаў, парослыя цынклідотусам, а затым пры дапамозе цяжкой тэхнікі перамясцяць іх на альтэрнатыўны ўчастак ракі з падобнымі ўмовамі. Участкі ўжо падабраныя. Яны знаходзяцца на рацэ Аўсянка ў Гарадоцкім раёне

Віцебская гідраэлектрастанцыя будуецца на Заходняй Дзвіне, непадалёк ад абласнога цэнтра. Пасля завяршэння будаўніцтва яна стане найбуйнейшай ГЭС у Беларусі.

www.radyjo.net