Беларусы нясуць кветкі да амбасады Францыі ў Мінску (фотарэпартаж)
Беларусы нясуць кветкі да амбасады Францыі. Такім чынам яны ўшаноўваюць памяць аб загінулых у серыі тэрактаў у Парыжы. Каля амбасады на плошчы Свабоды, 11 у Мінску людзі пакідаюць кветкі і запаленыя свечкі.
Серыя тэрактаў адбылася ў Парыжы ўвечары 13 лістапада. Паводле розных ацэнак, ахвярамі тэрактаў сталі ад 120 да 140 чалавек, яшчэ болей за 200 параненыя. Болей за ўсіх загінула і пацярпела ў канцэртнай зале “Батаклан” — тэрарысты адкрылі агонь па гледачах.
Выбухі прагучалі ля стадыёна, дзе ішоў таварыскі мат паміж зборнымі Францыі і Нямеччыны. Страляніна і выбухі здарыліся яшчэ ў некалькіх месцах французскай сталіцы.
У краіне ўведзенае надзвычайнае становішча, межы закрытыя.
Грамадзяне, чые сваякі знаходзяцца ў Парыжы, але не выходзяць на сувязь, могуць патэлефанаваць на нумар экстранай сувязі з амбасадай нашай краіны ў Францыі: +33609784140.