Бліжэйшай ноччу ў Ірак вернецца больш за 600 мігрантаў
«У найбліжэйшыя гадзіны два самалёты вылецяць у Мінск для эвакуацыі агулам 617 грамадзян, якія хочуць добраахвотна вярнуцца ў Ірак», — паведаміў сёння, у чацвер, амбасадар Ірака ў РФ Абдулрахман Хамід Аль-Хусайні ў сваім твітары.

У Нацыянальным аэрапорце Мінск паведамілі, што 25-26 лістапада з Мінска ў Багдад будзе выканана два вывазныя рэйсы.
«Першы борт Iraqi Airways Airbus A320, разлічаны на 180
пасажыраў, вылецеў з Багдада ў Мінск а 17:06 і павінен прызямліцца ў
Нацыянальным аэрапорце прыкладна а 21:15. Зваротны вылет з Мінска папярэдне
запланаваны на 22:15. Другі рэйс чакаюць у мінскім аэрапорце ноччу, каля 01:15
(26 лістапада). Вылет назад запланаваны на 02:45 (26 лістапада) на самалёце
Boeing 747-400 (на 420 пасажырскіх крэслаў)», — праінфармавалі ў прэс-службе
аэрапорта.
Паводле «Нашай Нівы».