«Iraqi Airways» патлумачыла адмену эвакуацыйнага рэйса: ні слова пра ЕС
Кампанія «Iraqi Airways» патлумачыла адмену эвакуацыйнага рэйса з Мінска, які павінен быў вывезці мігрантаў на радзіму 25 лістапада. Як растлумачыў афіцыйны прадстаўнік «Iraqi Airways» Хусэйн Джаліль, адмена адбылася па просьбе МЗС Ірака.

«Рэйс з Мінска быў адкладзены па просьбе МЗС Ірака да наступнага паведамлення», — прыводзіць словы Джаліля REFORM.by.
Джаліль лічыць, што адмена рэйса звязана з тым, каб забяспечыць максімальную запаўняльнасць.
«Як вядома, самалёт "Jumbo" ("Boeing-747") разлічаны на больш за 400 пасажыраў, а мэта МЗС — павялічыць колькасць мігрантаў, якія зарэгістраваліся, жадаючы вярнуцца. Мы ў "Iraqi Airways" усяго толькі рэалізуем план і выконваем дырэктывы вышэйстаячага ведамства. Калі нас папросяць ажыццявіць рэйс, мы будзем гатовыя гэта зрабіць», — сказаў ён.
Сёння Лукашэнка заявіў, што рэйс скасаваны нібыта праз тое, што яго не аплаціў Еўрасаюз. А МЗС Беларусі заявіла, што рэйс з бежанцамі ў Іраку быў нібыта адменены з-за невыканання еўрапейскім бокам дамоўленасцей з іранскай авіякампаніяй.
Ім павінны былі вылецець каля 200 чалавек.