«Я здолеў збегчы»: мігрант, які вярнуўся сёння ў Ірак, заявіў пра катаванні з боку беларускіх сілавікоў
«Беларускі жаўнер нічым не адрозніваецца ад ДАІШ... Няма такога гвалту і збіцця, якое б мы не зведалі», — расказаў у аэрапорце адзін з мігрантаў, што вярнуўся з Мінску.

PAP/Irek Dorożański/Dowództwo Wojsk Obrony Terytorialnej
Гэтай ноччу з
Мінска ў Ірак вярнуліся яшчэ 608 мігрантаў. Тыя, хто вярнуўся, у аэрапорце распавялі
Kurdistan24, што перажылі ў Беларусі. The Village дае сціслыя расповеды
мігрантаў.

«Я вельмі рада, што вярнулася ў сваю краіну. Міласэрнасці там нідзе няма», — сказала курдская жанчына-мігрантка, у якой, як сцвярджаецца, зламаныя рука і рэбры.

«За 12 дзён я, мая жонка і двое дзяцей з'елі ўсяго 3 боханы хлеба. Я нават не буду казаць пра збіццё, якое мы з'елі», — распавёў мужчына з Эрбіля.
«Беларускі жаўнер нічым не адрозніваецца ад ДАІШ (тое ж самае, што ІДІЛ, толькі па-арабску). Няма такога гвалту і збіцця, якое б мы не зведалі. Цяпер там ідзе снег, і некаторым мігрантам дагэтуль не дазваляюць вяртацца. Я прайшоў 10 кіламетраў і здолеў збегчы. Ён сказаў нам: «У вас няма ні вады, ні хлеба. Для вас толькі смерць».

Яшчэ адзін мігрант сказаў тэлеканалу: «Я спадзяюся, што ніхто больш не будзе падмануць хлуснёй кантрабандыстаў і не трапіцца да іх у пасткі».