Брэст. Удзельнік акцыі збег ад міліцыянтаў
У Брэсце на акцыю салідарнасці з працоўнымі і рэпрэсаванымі выйшла чатыры асобы. Усіх іх затрымалі і даставілі ў Ленінскі РАУС.
Збор адбыўся на вуліцы Савецкай каля кінатэатра «Беларусь». Акцыя цягнулася роўна дзве хвіліны — з 14:05 да 14:07.
Перад акцыяй затрымалі таксама блогера Змітра Гарбунова і грамадскага актывіста Аляксандра Кабанава. Яны таксама знаходзяцца цяпер у Ленінскім РАУС.
Акцыяй салідарнасці ініцыятыва «Свае людзі» меркавала адзначыць Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных.