Турцыя. Затрыманні дэманстрантаў падчас Першамаю
У Стамбуле пры спробе правядзення першамайскіх дэманстрацый затрыманыя дзясяткі чалавек.
Раніцай у панядзелак прадстаўнікі левых апазіцыйных рухаў накіраваліся да плошчы Таксім — знаку антыўрадавага супраціву. Аднак паліцыя перакрыла ім ім шлях.
Праваахоўнікі ўжыли слезацечны газ і гумавыя кулі, разагналі натоўп і пачалі праводзіць затрыманні.
Спробы аналагічных шэсцяў былі спынены і на іншых вуліцах, што таксама вядуць да плошчы Таксім.
На першамайскім шэсці ў Стамбуле паліцыя затрымала амаль 140 чалавек, паведамляе ВВС. Паводле словаў актывістаў, рэальная колькасць затрыманых можа перавышаць гэтую лічбу амаль у два разы.
Фота AFP
Многія дарогі ў цэнтры Стамбула перакрытыя з вечара 30 красавіка.
Улады спрабуюць не дапусціць вулічных акцый.
Найбуйнейшыя турэцкія прафсаюзныя арганізацыі ў несанкцыянаваных уладамі акцыях удзелу не прымаюць.
Паводле euronews.com, www.segodnya.ua, ВВС