#by_help: беларусы збіраюць інфармацыю пра затрыманых на Дзень Волі
Пасля акцыяў 25 сакавіка беларусы збіраюць у сацсетках звесткі пра затрыманых па хэштэгу #BY_help. Асноўная актыўнасьць па хэштэгу — на Facebook, дзе таксама з'явілася суполка Belarus SOS.
Актывіст прафсаюзу РЭП Андрэй Стрыжак прапануе ахвяраваць грошы на дапамогу затрыманым.
Колькі ўсяго людзей затрымана 25 сакавіка — невядома. На акцыях на Дзень Волі ў Брэсце, Віцебску, Гомелі і Горадні адбываліся адзінкавыя затрыманні, у Мінску ж лік затрыманых ідзе на сотні. Затрыманні «недармаедаў» трывалі ад пачатку сакавіка. Затрыманых, асуджаных на штрафы і суткі было больш за 300 (спіс затрыманых), каля 150 чалавек сустрэлі Дзень Волі за кратамі.
svaboda.org