Таісу Кабанчук, актывістку з Бабруйску, затрымалі ў Мінску (абноўлена)
Каардынатарку БХД Таісу Кабанчук затрымалі сёння ў Мінску.
Актывістка здолеа пазваніць у аўтазаку і паведміць наступнае:
"Нас пратрымалі тры гадзіны пад дажджом у двары Савецкі РАУС, мы змоклі і змерзлі. Пасля знялі адбіткі пальцаў, а зараз усіх вязуць невядома куды, прынамсі, нам не сказалі куды нас вязуць".
Па словах Таісы, разам з ёй некалькі дзясяткаў чалавек.
Зараз Таіса ўжо на волі, усіх выпусцілі без складання пратаколу.