Чаргінец пра закрыццё выдавецтва «ЛогвінаЎ»: Яны апускалі кнігу ніжэй за плінтус
5 лютага ў нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» пачала працу XXI Мінская міжнародная кніжная выстава -кірмаш. Сярод тых, хто адкрываў традыцыйны форум кнігі, быў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.
Карэспандэнт БелаПАН пацікавіўся, як кіраўнік творчага саюза ставіцца да таго, што ў Беларусі ў мінулым годзе стала выдавецтвам менш, маючы на ўвазе пазбаўленне ліцэнзіі выдавецтва «
ЛогвінаЎ».
* * *
Выдавецтва «ЛогвінаЎ» пазбавілі ліцэнзіі за выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі — 2011».
Фотаальбом быў прызнаны экстрэмісцкім на падставе рашэння суда Ашмянскага раёна ў красавіку 2013 года.
Экспертная камісія на чале з начальнікам упраўлення ідэалагічнай работы Гродзенскага аблвыканкама Паўлам Скрабко прызнала, што ў альбоме «ўтрымліваюцца наўмысна скажоныя выдумкі, якія
не адпавядаюць рэчаіснасці, аб жыццядзейнасці Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых сферах, што зневажаюць нацыянальны гонар і годнасць грамадзян Рэспублікі
Беларусь».
Незалежнае выдавецтва «ЛогвінаЎ» існуе з 2000 года.
Займаецца выданнем сучаснай беларускай літаратуры, навуковай літаратуры па гуманітарных дысцыплінах, перакладамі на рускую і беларускую мовы.
БелаПАН