Хакеры назвалі месцы бліжэйшых нападаў тэрарыстаў ІД
Хакеры з групоўкі Anonymous распаўсюдзілі паведамленне аб запланаваных тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава» якія могуць быць ажыццёўлены ў нядзелю, 22 лістапада.
Тэракты ў Парыжы 13 лістапада
Як адзначаецца, свае крыніцы інфармацыі яны не раскрылі.
У спісе краін, якім пагражаюць тэрарысты, пазначаны Францыя (Парыж), Італія (Рым, Мілан), ЗША (Атланта), а таксама Ліван і Інданезія.
Як паведамляе выданне International Business Times, інфармацыя атрымана ад падгрупы Anonymous пад назвай OpParisIntel.
Як перадае тэлеканал WSB-TV, Федэральнае бюро расследаванняў ЗША заявіла, што не мае інфармацыі аб тэрактах у Атланце, аднак ставіцца да папярэджання сур'ёзна.
Паводле "Нашай Нівы"