Хуткія спатканні па-беларуску — сёння ў Мінску

6 лістапада з 19:00 да 20:00 пройдуць «Хуткія спатканні (speed-dating) па-беларуску», мэтай якіх даць беларускамоўным хлопцам і дзяўчатам  магчымасць пазнаёміцца. Узяць удзел можа кожны.



speed_dating.jpg

Сустрэчы адбываюцца ў адным з мінскіх клубаў. Удзельнічаюць збольшага маладыя людзі 18-30 гадоў. 10 хлопцаў і 10 дзяўчат, якія адно аднаго не ведаюць, маюць па 4-5 хвілінаў, каб перазнаёміцца ды паразмаўляць па-беларуску. Па выніках размоваў, у асабістай анкеце кожны можа адзначыць, хто яму ці ёй спадабаўся, і калі сімпатыя будзе ўзаемная, арганізатары пра гэта паведамляюць.

Каб паўдзельнічаць, арганізатары просяць дасылаць заяўку на artsiadziba@gmail.com, канец падачы заявак - 18:00, 6 лістапада. Пасля заканчэння мерапрыемства ўдзельнікам паведамляецца, дзе будзе адбывацца сустрэча. У заяўцы просяць пазначаць імя, прозвішча, узрост і спасылку на профілі ў сацсетках.