Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі сустрэўся з сем’ямі беларускіх палітвязняў
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Рубэн Аруцюнян сустрэўся з сем’ямі палітычных вязняў з нагоды Дня падзякі, каб выказваць нязменную падтрымку зняволеным і іх сем'ям, піша «Вясна».

Сярод удзельнікаў сустрэчы былі жонкі палітычных
зняволеных «вясноўцаў» Алеся Бяляцкага і Уладзя Лабковіча, бацькі Мікалая Дзядка
і Марыі Калеснікавай, маці Анастасіі Булыбенка, жонкі Ігара Лосіка, Мікалая
Статкевіча, Максіма Знака і іншыя.
Як паведамляецца на старонцы Амбасады ЗША ў Беларусі, ЗША заклікаюць безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных у Беларусі.