Часовы павераны ЗША ў Беларусі сустрэўся з сем’ямі палітвязняў (Фотафакт)

Часовы павераны ЗША ў Беларусі Рубэн Аруцюнян сустрэўся з семʼямі палітычных вязняў з нагоды амерыканскага свята Дня падзякі, піша «Свабода».

ffmevzoxeamupnz.jpg


Рубэн Аруцюнян выказаў «нязменную падтрымку» зняволеным і іх семʼям.
«ЗША заклікаюць безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных у Беларусі», адзначаецца ў паведамленні на старонцы амерыканскай амбасады ў «Твітары».